«Энеiда навыварат» i
«Тарас на Парнасе» - таленавiтыя парадыйна-сатырычныя паэмы, аўтарства
яках да гэтых дзен застаецца нявысветленым. У паэмах мы знаходзiм
замалёўкi народнага побыть, вострую крытыку прыгоннiцкiх парадкаў. Яны
написаны жывой вобразнай мовай.
Для сярэдняга школьнага ўзросту.
«Энеiда навыварат»
Паэма «Энеіда навыварат»
носіць ярка выражаны парадыйны характар. Яна ў лёгкай жартаўлівай форме
пераказвае сусветна вядомы антычны міф аб тым, як адзін з герояў
Траянскай вайны Эней — сын багіні кахання Венеры — са сваімі
паплечнікамі вяртаецца на радзіму. Аўтар адкрыта насміхаецца з высокага
стылю класічных трагедый, іх адарванасцю ад жыцця, увагі толькі да
высокага і трагічнага. Займальны сюжэт, выразная трапная мова, цікавыя
прыкметы вясковага побыту, запамінальнасць пераказу падзей зрабілі паэму
творам шырока вядомым задоўга да друкавання.
Мяркуюць, што паэма была напісана не раней за канец Айчыннай вайны 1812
года. Аб гэтым сведчыць такое гістарычнае параўнанне: пасланых богам
Эолам загубіць Энея са спадарожнікамі вятроў праганяе бог мораў Нептун,
ад якога вятры ўцякаюць, «як ад Кутуза Банапарт». Iмёны галоўных
міфічных герояў у паэме захаваны, дзеянне адбываецца, як у паэме
старажытнарымскага паэта Вергілія «Энеіда». Але захавалася толькі
знешняя форма сусветна вядомага сюжэта, змест жа ўкладзены зусім іншы.
Сапраўдныя героі паэмы — зусім не антычныя багі, цары, а сучасныя аўтару
беларускія паны і прыгонныя сяляне.
«Тарас на Парнасе»
Паэма «Тарас на Парнасе»
мае глыбокі сэнс. На першы погляд здаецца, што гэта звычайны жартоўны
твор. Але тут выяўлены неардынарны погляд аўтара на жыццё сялян. Вобраз
Тараса, галоўнага героя твора, увасабляе характэрныя рысы ўсяго
беларускага народа.
Галоўным героем паэмы «Тарас на Парнасе» з'яўляецца палясоўшчык Тарас.
Спачувальна, з гумарам малюе аўтар свайго героя - простага чалавека з
народа, прыгоннага селяніна. У пачатку паэмы Тарас характарызуецца як
чалавек трохі наіўны, пакорлівы, добры, рахманы. Ён добрасумленна нёс
службу панскага лесніка, за што быў у вялікай пашане ў пана, пані і
войта.
Паэма «Тарас на Парнасе» займае асаблівае месца ў гісторыі беларускай
літаратуры. Яна з'явілася ў сярэдзіне XIX стагоддзя і адлюстравала
вострую барацьбу розных ідэйных і эстэтычных напрамкаў. Сваім пафасам
паэма сцвярджала народнасць і рэалізм у літаратуры. Гэтым і тлумачыцца
яе выключная папулярнасць. Шырокай вядомасцю карыстаецца паэма і ў наш
час. Паэма «Тарас на Парнасе» ўзнікла ў 50-я гады XIX стагоддзя. Доўгі
час яна бытавала як ананімная. Аўтарства прыпісваецца В. Равінскаму, В.
Дуніну-Марцінкевічу.